Прэзідэнт

Лукашэнка заявіў аб адсутнасці непераадольных праблем у адносінах Беларусі і Пакістана

1 верасня, Бішкек . У адносінах Беларусі і Пакістана не існуе непераадольных праблем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам,

«Дзякуй, што знайшоў час сустрэцца і абмеркаваць некаторыя праблемныя пытанні, якія ў нас узнікаюць у адносінах. Праблемы ёсць і заўсёды будуць, але няма тых праблем, якія мы не змаглі б з вамі пераадолець. Давайце ў гэтым напрамку дзейнічаць», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Шахбаза Шарыфа.
«Мы з вамі дамаўляліся аб тым, што павінны падтрымліваць добрыя палітычныя адносіны і рэалізоўваць эканамічныя праекты. Калі шчыра гаварыць, то з палітыкай у нас усё нармальна. У нас добрыя палітычныя адносіны, добрыя асабістыя адносіны. Мы сябры, што тут казаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым, звярнуў увагу ён, у мінулым годзе аб’ём узаемнага гандлю паміж краінамі крыху прасеў. «Мы крыху з тавараабаротам праваліліся, працэнтаў на 20. Але ў жніўні бягучага года ўсё ж такі ў плане выканання даручэнняў зрухі ёсць. Нашы і вашы спецыялісты атрымалі пэўныя задачы. Я думаю, што будучы год у нас павінен быць больш актыўным», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама папрасіў прэм’ер-міністра Пакістана перадаць самыя добрыя пажаданні свайму брату Навазу Шарыфу: «Самае галоўнае — здароўя. Я думаю, у бліжэйшай будучыні мы знойдзем час, каб сустрэцца ў вас у Пакістане. Зразумела, калі ў яго і ў вас будзе хоць якая-небудзь магчымасць пабываць у Беларусі — мы вас будзем чакаць».

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Пакістана павіншаваў беларускага лідара з днём нараджэння і выказаў самыя цёплыя пажаданні. «Тут прысутнічаюць камеры, таму я не адважуся спытаць, колькі вам гадоў. Але калі б камер не было, я пацікавіўся б вашым узростам», — пажартаваў Шахбаз Шарыф.

«Я вам потым без камер раскажу», — усміхнуўся Аляксандр Лукашэнка.

Прэм’ер-міністр Пакістана таксама перадаў найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Беларусі ад свайго брата Наваза Шарыфа.

У час сустрэчы беларускі лідар і прэм’ер-міністр Пакістана абмеркавалі розныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння. Інтарэс з пакістанскага боку быў выказаны да супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы сельскай гаспадаркі і высокіх тэхналогій. Размова таксама ішла аб падрыхтоўцы кадраў. Было адзначана, што ў хуткім часе група спецыялістаў з Пакістана прыедзе ў Мінск.

Акрамя таго, увага была ўдзелена канфлікту ЗША і Ірана, а таксама сітуацыі ў рэгіёне ў цэлым.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»