Прэзідэнт

Лукашэнка — творчым работнікам: Беларусь — гэта мірны астравок, дзе вы заўсёды знойдзеце «прытулак»

16 ліпеня, Віцебск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантаваў творчым людзям, што ў Беларусі яны заўсёды змогуць знайсці магчымасці для рэалізацыі сваіх талентаў. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі адкрыцця фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»,

«Творча працуйце, стварайце. Наколькі магчыма, мы будзем вам дапамагаць. Ведайце, дзе б вы ні былі — у Афрыцы, Амерыцы, Еўразіі…, што Беларусь — гэта мірны астравок, дзе вы заўсёды знойдзеце «прытулак». Заўсёды знойдзеце пляцоўку для таго, каб на ўвесь свет заявіць, што мастацтва — гэта і ёсць мір», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мастацтва «так сёння патрэбна ў нашай славянскай сям’і, у нашай садружнасці».

Звяртаючыся да артыстаў і творчых работнікаў, Прэзідэнт сказаў: «Рабіце сваю справу! Ды не лезьце вы ў гэту палітыку, чорт бы яе ўзяў. Рабіце сваю справу, радуйце людзей. Радасных дзён у вас, у нас не так ужо і шмат. Таму тое, што будзе адбывацца на гэтым маленькім пятачку ў Віцебску, з’яўляецца абнадзейлівым. Гэта — наша жыццё. Гэта — наша будучыня».

Прэзідэнт пажадаў усім шчасця, здароўя, поспехаў, доўгіх гадоў жыцця і радасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»