У Беларусі зняты абмежаванні па аб’ектах, будаўніцтва якіх можа весціся ў спрошчаным парадку
Фота з архіва 1 верасня, Мінск . У Беларусі зняты абмежаванні адносна аб’ектаў, праектаванне і будаўніцтва якіх можа весціся ў спрошчаным парадку. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Дакумент карэкціруе пастанову Савета Міністраў ад 2 кастрычніка 2025 года №549 «Аб фарміраванні пераліку аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для сацыяльна-эканамічнага развіцця абласцей, г. Мінска». Прадугледжваецца распаўсюджванне норм гэтай пастановы на аб’екты любога прызначэння (не толькі вытворчыя і сацыяльныя), якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Акрамя таго, скарочаны тэрміны па разглядзе мясцовымі органамі ўлады заявы аб уключэнні ў пералік — з 10 да 5 рабочых дзён, прыняцці рашэння аб уключэнні (неўключэнні) — з 6 да 5 рабочых дзён.
«Прыняцце пастановы дасць магчымасць узмацніць гібкасць рэгіянальнага планавання і паскорыць запуск праектаў з найбольшым эфектам для развіцця рэгіёна», — адзначылі ў прэс-службе.





