Грамадства

Дзе 25 верасня чакаюцца моцныя дажджы? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на пятніцу 

24 верасня, Мінск . У Беларусі ноччу 25 верасня па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па поўначы чакаюцца моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў цяпла. Днём будзе 11-17 градусаў вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»