Лукашэнка: Беларусі і Пакістану трэба інтэнсіфікаваць адносіны ў сферы эканомікі
24 верасня, Мінск . Беларусі і Пакістану трэба інтэнсіфікаваць адносіны ў сферы эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Сената Пакістана Саідам Юсуфам Разой Гілані,
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін склаліся добрыя адносіны. «Гэта абнадзейвае, што мы нямала яшчэ зробім. Хоць мы і так працуем нядрэнна. Але той узровень палітычнага ўзаемадзеяння, які ў нас існуе, і парламенцкага ўзаемадзеяння яўна не адпавядаюць таму эканамічнаму ўзроўню, які паміж Беларуссю і Пакістанам», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пакістана дасягнута дамоўленасць, што ў бліжэйшай будучыні, асабліва ў гэтым і наступным годзе, адносіны ў сферы эканомікі будуць значна інтэнсіфікаваны. «Хацелася б, каб мы ўсё рабілі своечасова», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
/Будзе дапоўнена/.





