Спорт

Мінскае «Дынама» завяршае дамашнюю серыю матчам супраць «Аўтамабіліста»

Фота з архіва 20 верасня, Мінск . Мінскія дынамаўцы сёння правядуць другі і заключны паядынак дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі,
Падапечныя Сяргея Брыліна прымуць екацярынбургскі «Аўтамабіліст», за які выступаюць экс-дынамаўцы Раман Гарбуноў і Джордан Грос. Сезон-26/27 мінчане пачалі з чатырох няўдач і толькі 18 верасня разжыліся першай перамогай — дома з лікам 4:1 была абыграна «Сібір».
Абаронца сталічнага клуба Тай Сміт набірае ачкі ва ўсіх матчах са старту сезона. Таксама рэзультатыўныя дзеянні ў кожнай гульні рабіў Сэм Энас, але паядынак супраць новасібірцаў лепшы бамбардзір мінулай рэгуляркі прапусціў з-за пашкоджання.
«Аўтамабіліст» да гэтага моманту таксама правёў пяць матчаў, ва ўральцаў дзве перамогі, два паражэння ў авертайме і адно — у асноўны час. Калектыў з Екацярынбурга з шасцю ачкамі ідзе 6-м ва Усходняй канферэнцыі, у мінчан на бал менш і 7-ы радок на Захадзе.
У мінулым сезоне «Дынама» і «Аўтамабіліст» сустракаліся два разы і абмяняліся вікторыямі на сваім лёдзе. Паядынак у Беларусі 20 сакавіка скончыўся разгромам гасцей — 8:2, хет-трык тады аформіў Сяргей Кузняцоў. Першая ў новым чэмпіянаце гульня «зуброў» і «ласёў» стартуе на «Мінск-Арэне» ў 17.10.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»