Прэзідэнт

Лукашэнка: у сельскай гаспадарцы трэба падвоіць вынікі 

Фота з архіва 23 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на падваенне паказчыкаў работы ў сельскай гаспадарцы краіны. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні,
«Нам трэба дабавіць у сельскай гаспадарцы, каб падвоіць вынікі. Назіраючы, можа, у нейкай ступені збоку, а часам будучы ў гэтым «млыне», вы бачылі і мае патрабаванні, бачылі недахопы ў сельскагаспадарчай сферы, ведаеце, што там трэба рабіць. Гэта вельмі важна», — заявіў беларускі лідар.
Па выніках кадравых рашэнняў 23 лістапада памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі атрымаў назначэнне ва ўрад — цяпер ён будзе на пасадзе віцэ-прэм’ера адказваць за развіццё АПК усёй краіны. Дзмітрый Гарадзецкі, які працаваў першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, назначаны ў іншы рэгіён — на пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Гродзенскай вобласці. «Вы добра валодаеце рэгіянальнымі праблемамі. Для нас, не гаворачы ўжо аб віцэ-прэм’еру, гэта вельмі важны напрамак. Там наогул аграрый павінен быць. І ў Гродзенскай вобласці з-за таго, што там у нас ваенны чалавек (размова пра старшыню Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева. — Заўвага ), яму патрэбна апора ў галіне сельскай гаспадаркі. Ён не спецыяліст у сельскай гаспадарцы, хоць за гэты час, з’яўляючыся памочнікам і губернатарам, ён спрактыкаваўся па многіх напрамках. І чалавек ён такі хваткі. Але тым не менш апора гэта патрэбна будзе», — сказаў Прэзідэнт.
«Таму ад вас (Дзмітрыя Гарадзецкага. — Заўвага ) вельмі сур’ёзна залежыць развіццё і вынікі ад работы сельскай гаспадаркі ў Гродзенскай вобласці. А вось ад вас (Аляксандра Ломскага. — Заўвага ) — у краіне ў цэлым, — адзначыў беларускі лідар. — Таму я вельмі разлічваю на вас: што на памочніка ў Гродзенскай вобласці, што на віцэ-прэм’ера, які будзе адказваць у цэлым за сельскую гаспадарку. Ну і для мяне будзе добрая апора. Таму што  вы бачыце, колькі ўвагі даводзіцца ўдзяляць сельскай гаспадарцы». Аляксандр Лукашэнка таксама параіў назначаным кіраўнікам не лічыць, што той ці іншы ўчастак, напрамак работы не ўваходзяць у іх сферу адказнасці. «Сяло — гэта наш з вамі клопат. Вёска. Мой клопат — гэта вёска. А ваш — аграпрамысловая вытворчасць. Таму што вёскі без аграпрамысловай вытворчасці і, зразумела, перапрацоўкі быць не можа. Таму, мужыкі, я на вас вельмі разлічваю. Вы нядрэнна сябе паказалі на ранейшай рабоце. Прашу вас да гэтага ставіцца адказна», — даў наказ кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»