Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Веніяміна з днём нараджэння
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 16 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Праваслаўная Царква на беларускіх землях мае багатую гісторыю. Сёння плённае супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і царкоўных інстытутаў садзейнічае ўмацаванню асноў грамадства і яго духоўнаму развіццю, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваша нястомнае самаадданае пастырскае служэнне садзейнічае ўмацаванню праваслаўнай культуры на нашай зямлі, абуджэнню ў сэрцах людзей любові, дабра, міласэрнасці».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў мітрапаліту Веніяміну здароўя, міру і Божага благаславення на многія гады: «Няхай і ў далейшым Вам спадарожнічае поспех у адказным служэнні ў імя хрысціянскіх каштоўнасцей і працвітання беларускага народа».





