Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў калектыў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва з 30-годдзем ВНУ

Фота з архіва ЕНУ 23 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М.Гумілёва з 30-годдзем з дня заснавання навучальнай установы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Ваш універсітэт па праву з’яўляецца адным з вядучых адукацыйных і навуковых цэнтраў Рэспублікі Казахстан. Дзякуючы цеснаму акадэмічнаму ўзаемадзеянню рэалізуюцца сумесныя праекты і ініцыятывы, рыхтуюцца спецыялісты новага пакалення, пашыраюцца гуманітарныя сувязі, — гаворыцца ў віншаванні. — Усё гэта садзейнічае далейшаму развіццю адзінай навукова-адукацыйнай прасторы Беларусі і Казахстана, умацаванню супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву ўніверсітэта моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных мэт і планаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»