Кіраўнік Татарстана мае намер пераняць вопыт работы адукацыйнага цэнтра МНС Беларусі
Рустам Мініханаў 25 мая, Мінск . Кіраўнік Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Мініханаў мае намер пераняць вопыт работы адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,
Адукацыйны цэнтр МНС кіраўнік Татарстана наведаў у ходзе цяперашняга візіту ў Беларусь. «Абавязкова такі зраблю. Нам трэба ў Расіі гэту праграму ажыццявіць. Мы ўсё запісваем. Калі дазволіце, будзем звяртацца», — сказаў ён на сустрэчы ў Прэзідэнта.
«Мы гатовы паўдзельнічаць, калі ў гэтым ёсць такая неабходнасць. Ды вы самі ўсё ўмееце рабіць не горш за нас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС Беларусі — гэта інтэрактыўны комплекс, прызначаны для навучання насельніцтва правільным дзеянням пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, пажараў і пагроз у побыце. Цэнтр выкарыстоўвае тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і сучасныя трэнажоры для фарміравання культуры бяспечных паводзін.






