Грамадства

Кавальчук: дзяржава шмат уклала ў інфраструктуру для спорту і мае права разлічваць на рэзультат

Сяргей Кавальчук 16 чэрвеня, Мінск . Дзяржава ўклала велізарныя сродкі, каб стварыць у краіне сучасную спартыўную інфраструктуру, і мае права разлічваць на высокія рэзультаты ад спартсменаў. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр спорту Сяргей Кавальчук па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,

Паводле яго слоў, на мерапрыемстве была ўдзелена асаблівая ўвага такім масавым гульнявым відам спорту, як хакей і футбол. «Вялікая колькасць тых, хто займаецца гэтымі відамі. У інфраструктуру дзяржавай укладзены велізарныя сродкі. Таму яна мае права ад укладзеных сродкаў чакаць рэзультату», — сказаў Сяргей Кавальчук.

Прадметна абмяркоўвалася сітуацыя ў галоўным хакейным клубе краіны «Дынама-Мінск», і на яго прыкладзе кіраўніком дзяржавы разглядаліся іншыя спартыўныя клубы, спартыўная галіна ў цэлым. Міністр лічыць, што за апошнія гады зроблены значны рывок у развіцці беларускага хакея, узрос прафесійны ўзровень спартсменаў. Некаторыя з іх выступаюць у НХЛ, КХЛ, АХЛ. Але трэба ўлічваць, што паралельна расце ўзровень хакеістаў з іншых краін, звярнуў увагу Сяргей Кавальчук. «Таму мы павінны ісці ў нагу з часам і паспяваць за іншымі камандамі, якія ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах», — дадаў ён.

Акцэнт, паводле яго слоў, будзе зроблены на развіцці беларускай школы хакея, на падрыхтоўцы сваіх трэнераў. Для гэтага трэба больш задзейнічаць маладых хакеістаў, каб яны ўдзельнічалі ў розных зборных камандах, выступалі за клубы, упэўнены міністр. «Увесь дыялог і размова па развіцці хакея ішлі ў гэтым напрамку — што трэба больш развіваць наш айчынны спорт», — адзначыў Сяргей Кавальчук.

Што датычыцца ХК «Дынама-Мінск», па выніках нарады прынята рашэнне ўзмацніць ролю і работу наглядальнага савета за дзейнасцю клуба, больш уважліва падыходзіць да падбору хакеістаў і трэнерскага складу.

Акрамя таго, Прэзідэнт у час мерапрыемства звярнуў увагу на падтрымку ў належным стане спартыўных аб’ектаў. «За гады існавання суверэннай Беларусі праведзена вялікая работа па навядзенні парадку на спартыўных аб’ектах. Усе аб’екты, якія знаходзяцца ў веданні Мінспорту, у належным стане, — падкрэсліў міністр. — Мы можам ганарыцца нашымі спартыўнымі аб’ектамі».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»