Культура

Энергія танца для людзей ад 3 да 60 гадоў. Як у Гомелі SLAM запальвае зоркі сцэны

Фота прадастаўлена студыяй SLAM Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » Як у Беларусі забяспечваецца сацыяльная абарона сям’і і дзіцяці, расказалі ў Мінпрацы Прамыя лініі па пытаннях летняй занятасці моладзі будуць працаваць з 26 мая   1 чэрвеня, Гомель . Студыя сучаснага танца SLAM пры Гомельскім абласным цэнтры інклюзіўнай культуры чарговы раз пацвердзіла званне ўзорнай, паведаміла БЕЛТА кіраўнік калектыву Таццяна Кудравец.

Танец для SLAMаўцаў — стыль жыцця і характар, і, у першую чаргу, для кіраўніка студыі. Таццяна Кудравец — душа студыі, яе сэрца. Паводле слоў заснавальніка і харэографа, прафесія сама яе знайшла. Пачыналася ўсё з малога, і дзяўчына не чакала, што танцы і SLAM стануць настолькі значнай часткай жыцця не толькі для яе, але і для соцень яе вучняў.
Студыя танца SLAM створана больш як 15 гадоў таму. Спачатку гэта былі хобі-групы па пяць-шэсць чалавек, сёння калектыў налічвае больш за 150 навучэнцаў. Студыя аб’ядноўвае і малышоў трох гадоў, і гамяльчан з актыўнай жыццёвай пазіцыяй 60 гадоў.

Сваёй энергетыкай SLAM зараджае і асаблівых юнакоў і дзяўчат. Адзін з напрамкаў дзейнасці студыі — заняткі з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Танец дапамагае пашыраць іх гарызонты. Яны таксама выступаюць на сцэне. «Танцы аб’ядноўваюць усіх і дораць кожнаму любоў, цяпло, клопат і пазітыў. Удзельнікі студыі ўзаемадзейнічаюць і займаюцца творчасцю без абмежаванняў. SLAM сумесна з выхаванцамі Гомельскага абласнога цэнтра інклюзіўнай культуры стварае нумары, якім апладзіруюць на гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх пляцоўках», — расказалі ў студыі.

У 2020 годзе SLAM адным з першых у Беларусі быў удастоены звання «ўзорны» сярод аматарскіх калектываў у вулічным і сучасным напрамку. «Гэта своеасаблівы гістарычны момант для ўсёй беларускай танцавальнай супольнасці. Наша студыя ўнікальная сваёй харызмай і навучэнцамі: кожны — асоба, у кожнага — свая гісторыя, але ўсіх нас аб’ядноўваюць агульныя мэты, стыль, імкненні і добрыя сэрцы», — адзначылі ў калектыве.
Сэрца SLAM б’ецца ў рытме дабра. Студыя ініцыюе і арганізуе дабрачынныя акцыі і канцэрты ў рамках аўтарскага праекта «У імя дабра», а таксама дабрачынных майстар-класаў «Дабрата». Валанцёрства стала стылем каманды.
SLAM пастаянна аказвае пасільную падтрымку дамам састарэлых, юнакам і дзяўчатам з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, таварыствам па абароне бяздомных жывёл і валанцёрскім ператрымкам. У кожнай акцыі ўдзельнічае і асабіста кіраўнік. У Гомелі многія ведаюць Таццяну і калектыў па іх добрых справах. Сваім прыкладам харэограф выхоўвае ў падрастаючым пакаленні эмпатыю, любоў да ўсяго жывога і паказвае, што танцы — больш, чым мастацтва.
Толькі за апошні год на дабрачынных мерапрыемствах студыі было сабрана і ахвяравана каля 6 тыс. рублёў: на набыццё кармоў, медыкаментаў і неабходных сродкаў для бяздомных жывёл, а таксама на набыццё падарункаў і неабходных рэчаў для дамоў састарэлых і дзіцячых дамоў. Дарэчы, некаторыя па прыкладзе кіраўніка далі прытулак бяздомным жывёлам. Падтрымліваюць дабрачынныя ініцыятывы калектыву і гамяльчане.

Студыя заўсёды адкрыта да супрацоўніцтва. Удзельнікі штогод прымаюць удзел у вялікім дабрачынным праекце «Калядныя сустрэчы». Мэта праекта — дапамога і падтрымка пажылых адзінокіх людзей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
За апошнія гады студыя пакарыла не толькі гарадскія, але і рэспубліканскія сцэны, а таксама пляцоўкі па-за межамі краіны. Юнакі і дзяўчаты — пераможцы і прызёры мноства чэмпіянатаў такіх, як Bizon, Street Connect, Dance Fantasy, Dance Star, Street cat, Must dance, Dance weekend, Dance new year, Dance Explosion, Power Dance і інш.

Таццяна Кудравец — не толькі трэнер і заснавальнік студыі, але і дзеючы танцор, пастаянны ўдзельнік шматлікіх конкурсаў. Разам са сваёй камандай наведвае майстар-класы, выступае ў нумарах і пастаноўках студыі. Яна ўдастоена мноства ўзнагарод, стала фіналісткай буйных чэмпіянатаў і конкурсаў, а таксама ўваходзіць у склад журы рэспубліканскіх танцавальных пляцовак.

SLAMаўцы неаднаразова працавалі з зоркамі беларускай эстрады, займаліся пастаноўкай нумароў для вядомых артыстаў. Студыя з’яўляецца аўтарам пастановак, а таксама пастаянным удзельнікам гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх фестываляў. Удзельнікі студыі не раз удзельнічалі ў «Сожскім карагодзе», выступалі і на лакацыях Еўрапейскіх гульняў, іншых пляцоўках.
Студыя танца SLAM мае пазнаваемы почырк і нясе энергію са сцэны, якая зараджае ўсіх без выключэння. «SLAMаўцы паказваюць і даказваюць, што званне ўзорны азначае — найлепшы ва ўсім: у творчасці, у працы і ў чалавечнасці», — падкрэсліла кіраўнік.

У першы летні вечар SLAM арганізуе канцэрт у гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Фота прадастаўлена студыяй SLAM

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»