Культура

Фотагісторыя Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур: тры выставы адкрыліся ў Гродне

Скрыншот відэа «Беларусь 4» Гродна 3 чэрвеня, Гродна . Фотагісторыя Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які ў бягучым годзе адзначае сваё 30-годдзе, адкрылася ў Гродне,

Шматнацыянальнае свята пройдзе ў Гродне 5-6 чэрвеня. Але ўжо цяпер горад дыхае фестывалем: сцягі, банеры, кветкі паўсюль, на цэнтральнай плошчы Леніна ўстанаўліваецца галоўная сцэна, а ў розных кропках адкрыліся ўжо тры фестывальныя фотавыставы народнай студыі фотамастацтва «Гродна».

«Мы пачалі ствараць фоталетапіс Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур з 1996 года, калі яго заключныя мерапрыемствы ўпершыню прайшлі ў горадзе на Нёмане, — расказаў кіраўнік фотастудыі «Гродна» Аляксандр Ласмінскі. — Здымалі кожны фестываль і рабілі выставы. Цяпер у нашым архіве больш за тысячу алічбаваных фота, і гэта толькі лепшыя кадры. Многія яшчэ захоўваюцца на плёнках, іх трэба перавесці ў лічбавы фармат. На юбілейным, 15-м фестывалі вырашылі максімальна прадставіць яго гісторыю».

Вялікую фотаагароджу на вуліцы Мітрапаліта Філарэта могуць бачыць усе гродзенцы і госці горада. Яна расказвае пра галоўныя падзеі ўсіх праведзеных 14 фестываляў. Яе ўстанавілі побач з абноўленым мостам цераз раку ў гістарычным цэнтры горада, што ўрачыста адкрылі 2 чэрвеня.

Выстава «Фестываль жыцця» працуе ў гарадской выставачнай зале і аб’яднала 200 яркіх фестывальных фотасюжэтаў розных гадоў. А ў культурным цэнтры «Фестывальны» 2 чэрвеня ўрачыста адкрылі фотапраект «Наш любімы фестываль», які адлюстроўвае атмасферу свята 2024 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»