Культура

Беларуска выступіць пад нумарамі 17 і 2 на міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск»

Лізавета Цупрык 14 ліпеня, Віцебск . Беларуска Лізавета Цупрык на XXIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск» выступіць пад нумарамі 17 і 2. Жараб’ёўка ўдзельнікаў прайшла ў малой зале канцэртнай залы «Віцебск»,

Запаветны нумар удзельнікі знайшлі на дне шэйкера і майцы з лагатыпамі «Славянскага базару». Адкрые першы конкурсны дзень выступленне выканаўцы з Эстоніі Віўен Эльтс, пад нумарам 19 выйдзе на сцэну артыст з Кыргызстана Алімхан Муратаў. У другі дзень першай выступіць Намуундар Ганзарыг з Манголіі, а завершыць конкурс выкананне Барбарэ Маргошыі з Грузіі. Чортавы тузіны дасталіся Шырын Азізавай з Узбекістана і Алексе Варданян з Арменіі. Чатырнаццацігадовая Лізавета Цупрык з Беларусі выступіць пад нумарамі 17 у першы дзень і 2 — у другі.
«Выканаю дзве песні. Адна з іх кампазітара Валерыя Шмата «Мой дом». Другая — «Over The Rainbow», што ў перакладзе з англійскай азначае «Над вясёлкай». Гэта саўндтрэк да мультфільма «Чараўнік з краіны Оз», — расказала дзяўчына. На XXIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск» сваю творчасць будуць прадстаўляць дзеці з 19 краін. Яны выканаюць песні славянскага аўтара і саўндтрэкі з папулярных мультфільмаў, анімацыйных, мастацкіх фільмаў, мюзіклаў дзіцяча-юнацкай тэматыкі. Журы конкурсу ўзначаліць заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, спявачка, актрыса, тэлевядучая Ілона Бранявіцкая. Яна адзначыла, што выступленне юных артыстаў заўсёды цяжка ацэньваць. «Мы, вядома, глядзім іх адоранасць, таленавітасць, работу з педагогам», — сказала спявачка. Яна параіла юным зорачкам нічога не баяцца, галоўны вораг канкурсанта — гэта мандраж. Таксама Ілона Бранявіцкая падкрэсліла, што ўдзельнік конкурсу, які не перамог, павінен разумець, што заўтра ў яго зусім іншыя шанцы, ён можа шмат чаго дабіцца сваёй працай. «Чым больш дзяцей спявае, танцуе, іграе ў тэатры, тым лепш будзе ўсё ў нас. Гэта вялікі ўклад у нашу светлую будучыню», — дадала старшыня журы. Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля «Верасы», кампазітар, музыка Васіль Раінчык, які з’яўляецца членам журы, пажадаў удзельнікам удачы і добрага настрою. Фота Аляксандра Хітрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»