У свеце

Дэлегацыі Кітая і ЗША пачалі гандлёвыя перагаворы ў Нью-Ёрку

Фота Сіньхуа 20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыі Кітая і ЗША пачалі гандлёвыя перагаворы ў Нью-Ёрку. Аб гэтым паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Кансультацыі пачаліся ў першай палавіне дня 20 верасня па мясцовым часе.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg, перагаворы праходзяць напярэдадні сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Амерыканскую дэлегацыю ўзначальвае міністр фінансаў ЗША Скот Бесент, кітайскую — віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР Хэ Ліфэн.

Бакі маюць намер абмеркаваць пытанні гандлю і інвестыцый, штучнага інтэлекту, а таксама сітуацыю вакол Ірана. Адной з асноўных тэм стане дзеючае гандлёвае перамір’е паміж Вашынгтонам і Пекінам, якое прадугледжвае зніжэнне тарыфаў і экспартных абмежаванняў. Яго тэрмін дзеяння заканчваецца ў лістападзе.

Сустрэча Трампа і Сі Цзіньпіна запланавана на 24 верасня ў Белым доме. Як паведамляе Bloomberg, гэта будзе першы дзяржаўны візіт кітайскага лідара ў Вашынгтон за больш як дзесяць гадоў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»