У свеце

Іран гатовы заключыць пагадненні аб бяспецы з краінамі Персідскага заліва

Фота з архіва АР 24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран гатовы да заключэння пагадненняў у галіне бяспекі з краінамі Персідскага заліва. Аб гэтым заявіў старшыня Меджліса (парламента) ісламскай рэспублікі Махамад Багер Галібаф, інфармуе ТАСС.

«Іран, маючы асаблівы інтарэс да мусульманскіх краін, асабліва Блізкаўсходняга рэгіёна, і, у прыватнасці, да дзяржаў Персідскага заліва, заяўляе, што гатовы да заключэння пагадненняў з гэтымі дзяржавамі ў галіне бяспекі, якія будуць падмацаваны ўстойлівым эканамічным супрацоўніцтвам», — сказаў ён.

Галібаф падкрэсліў, што будучыня мусульманскага свету павінна фарміравацца «не на аснове разбуральнай канкурэнцыі, а на базе супрацоўніцтва, эканамічнай інтэграцыі» і «бесперапыннага палітычнага дыялогу».

Ён таксама нагадаў, што Іран па-ранейшаму настойвае на неабходнасці вываду ўсіх замежных сіл з краін Блізкага Усходу.

Раней агенцтва Reuters паведамляла, што прэм’ер-міністр Катара Мухамед бен Абдэль Рахман Аль Тані наведаў сталіцу Амана, каб дамовіцца аб арганізацыі перагавораў аб адкрыцці і далейшым рэжыме выкарыстання Армузскага праліва з удзелам Ірана, Ірака і краін Персідскага заліва.

Адзначаецца, што гэтыя перагаворы павінны прайсці асобна ад дыялогу ЗША і Ірана. Паводле даных крыніц агенцтва, краіны Заліва будуць настойваць на адмове ад пошлін за транзіт. Пры гэтым Іран можа прапанаваць спаганяць экалагічны збор, а таксама збор за бяспеку і навігацыю.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»