Цана газу ў Еўропе ўпершыню з канца сакавіка перасягнула $700 за 1 тыс. куб.м
Фота з архіва 20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу ў Еўропе ў ходзе таргоў на біржы пераадолела адзнаку $700 за 1 тыс. куб.м, што адбылося ўпершыню з 23 сакавіка, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя лонданскай біржы ICE.
Кошт жнівеньскага ф’ючарса на нідэрландскім хабе TTF падымаўся да ўзроўню каля $716 за 1 тыс. куб.м, што эквівалентна 60,515 еўра за МВт.гадз. Увогуле з моманту адкрыцця сесіі каціроўкі выраслі больш як на 5 працэнтаў.
Рост цаны назіраецца на фоне чарговага вітка эскалацыі сітуацыі на Блізкім Усходзе.-0-






