Дажджы і да +23°С чакаецца сёння ў Беларусі
Фота з архіва 6 ліпеня, Мінск . Дажджлівае надвор’е і да плюс 23 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра складзе ад плюс 17 да плюс 23 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






