«Зялёны корм» для кароў. Беларускія вучоныя вывелі новы сорт трыцікале
Фота Мінсельгасхарча 17 ліпеня, Мінск . Беларускія вучоныя вывелі новы сорт азімага трыцікале «Першынец». Ён уключаны ў Дзяржаўны рэестр сартоў раслін 2026 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Трыцікале — гібрыд пшаніцы і жыта. Селекцыянеры ўзялі ад пшаніцы высокую пажыўнасць, а ад жыта — вынослівасць і марозаўстойлівасць. Сорт «Першынец» створаны спецыяльна як «зялёны корм» для нарыхтоўкі сіласу і сенажу», — растлумачылі ў Мінсельгасхарчы.
Расліна вызначаецца густым ростам і багаццем лісця, а пасля скошвання вельмі хутка адрастае зноў. У яе зялёнай масе менш грубай клятчаткі і значна больш цукраў і караціну, чым у звычайным жыце або пшаніцы. Гэта культура мякчэйшая і даўжэй захоўвае сваю свежасць.
Ураджайнасць зялёнай масы «Першынца» трымаецца на ўзроўні 350-500 ц/га. А збор бялку і энергіі з адзінкі плошчы ў гібрыда ў 1,5-2,5 раза вышэй, чым у традыцыйнай азімай пшаніцы. Пры гэтым сорт выдатна пераносіць беларускія зімы і не палягае пад цяжарам дажджу або ветру (ацэнка ўстойлівасці — 4,7 бала з 5).




