Да +4°С і невялікія ападкі. Якое надвор’е будзе сёння ў Беларусі
23 лістапада, Мінск . Сёння ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 4 градусаў.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY






