Да +22 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі
2 кастрычніка, Мінск . У Беларусі днём чакаецца да 22 градусаў цяпла. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Раніцай месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў, месцамі магчымы туман. Аб’яўлена штармавое папярэджанне. Удзень чакаецца невялікая воблачнасць без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра днём складзе 16-22 градусы вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





