Грамадства

«Наступствы не прымусяць сябе чакаць». МУС аб адказнасці за хайп і фэйкі ў сацсетках 

Фота з архіва 27 верасня, Мінск . Публікацыя непраўдзівага кантэнту ў сацсетках дзеля хайпу можа прывесці да адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці. Аб гэтым заявіла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Наталля Сахарчук у эфіры тэлеканала СТБ, .

У ліку многіх сацыяльных сетак асаблівую папулярнасць апошнім часам заваяваў Threads. Яго найбольш актыўныя карыстальнікі — людзі 30-40 гадоў. На жаль, не ўсе ўсведамляюць, якія думкі варта пакінуць пры сабе, а якія выказаць публічна. У Threads публікуюць ад асабістых пытанняў да скаргаў і непацверджаных абвінавачванняў.

«Калі валодаеце звесткамі аб учыненні злачынства або яго падрыхтоўцы альбо ведаеце аб парушэнні, у прыватнасці ПДР, маеце відэа, калі ласка, ёсць чат-бот, супрацоўнікі міліцыі і тэлефон 102. Але не, на жаль, людзі хочуць сябе раскруціць. Яны забываюць аб элементарным правіле: за ўсе свае словы трэба адказваць. У нас былі неаднаразова выяўлены ў ходзе маніторынгу такія пасты, за якія людзі панеслі адміністрацыйную адказнасць. Хачу сказаць, што можна быць прыцягнутым і да крымінальнай адказнасці. Трэба думаць галавой, што размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак. Наступствы не прымусяць сябе чакаць. Закон для ўсіх аднолькавы», — сказала Наталля Сахарчук.

Яна падкрэсліла, што супрацоўнікі міліцыі працуюць 24/7. Таксама кругласутачна праводзіцца маніторынг інтэрнэт-прасторы. «Мы прысутнічаем усюды і бачым, што пішуць. Калі гэта інфармацыя, на якую неабходна рэагаваць, — рэагаванне адбываецца імгненна», — запэўніла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»