Чым мы ганарымся і пра што ўспамінаем у Дзень Незалежнасці? Расказалі беларусы
Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Дастукацца да зумераў. Як зацікавіць моладзь гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны Гісторык: сацыяльная дзяржава — адна з найвышэйшых каштоўнасцей, якая можа быць у нацыі 3 ліпеня, Мінск . Чым мы ганарымся і пра што ўспамінаем у Дзень Незалежнасці? Аб гэтым паразважалі эксперты ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Булаўка расказаў, што для яго як для сапраўднага патрыёта сваёй дзяржавы азначае Дзень Незалежнасці. «3 ліпеня — гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое не канкурыруе з 9 Мая, але з’яўляецца паказчыкам таго, што значыць сапраўдная незалежнасць, якую мы адстаялі і заваявалі ў страшнай вайне і якую на працягу многіх гадоў нам удаецца падтрымліваць, — падкрэсліў ён. — Гэта свята — увасабленне адзінства нашай дзяржавы і нашага суверэнітэту. Менавіта ў гэты святочны дзень кожны грамадзянін адчувае сваю прыналежнасць да забеспячэння міру і бяспекі дзяржавы. Сёння кожны грамадзянін нашай дзяржавы — абаронца Айчыны. Хлебароб, урач, які ратуе жыцці, пракурор, які забяспечвае захаванне справядлівасці ў грамадстве, — хіба не абаронцы Айчыны? Кожны на сваім участку з’яўляецца абаронцам Айчыны, і 3 ліпеня — гэта кульмінацыя адзінства нашага народа, справядлівасці і перамогі дабра над злом».
Паводле слоў навуковага супрацоўніка Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Паўла Ждановіча, развіццё нацыі заўсёды будуецца на станоўчых прыкладах. «Развіццё нашай нацыі і грамадства будуецца на гераічных старонках нашай гісторыі, звязаных як з ваеннымі, так і з працоўнымі здзяйсненнямі, у тым ліку тымі, якія датычацца суверэннага перыяду, калі гаварць аб перамогах у навуцы, працы і спорце. Са старажытнасці існуе выраз, што лепш благі мір, чым добрая вайна. Благі мір можна ўмацаваць, добрую вайну складана завяршыць, а наступствы вайны заўсёды трагічныя і сумныя — гэта боль, пакуты, нягоды і разбурэнні», — звярнуў увагу ён.
3 ліпеня для беларусаў — гэта свята суверэннай дзяржавы. «Пытанні гуманітарнай бяспекі забяспечвае шырокае кола людзей. Гэта не толькі палітычнае кіраўніцтва, праваахоўныя органы і ваеннаслужачыя, але і работнікі навукі, культуры, адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі. Разам з тым важнейшае значэнне ў забеспячэнні гуманітарнай бяспекі мае грамадзянская пазіцыя кожнага грамадзяніна. Ад кожнага грамадзяніна сёння залежыць захаванне нашай найвышэйшай каштоўнасці — уласнай суверэннай нацыянальнай дзяржавы. Перад нами стаіць звышзадача захавання і развіцця гэтай дзяржавы і перадачы гэтай найвышэйшай каштоўнасці наступным маладым пакаленням беларускага народа», — падкрэсліў Павел Ждановіч.
У сваю чаргу кіраўнік следчай групы Генеральнай пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд Валерый Талкачоў падкрэсліў неабходнасць падтрымкі адзін аднаго. «Мы беларусы, мы адзін народ і павінны падтрымліваць адзін аднаго не толькі ў сям’і, якая з’яўляецца ячэйкай грамадства, але і ўсюды, ва ўсім, у правільных пачынаннях. Калі кожны з нас будзе адчуваць падтрымку ў сям’і, ад сябра, на рабоце і ў грамадстве, гэта стане дадатковым аб’яднальным фактарам нашага народа», — адзначыў ён.
Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі, апекі і папячыцельства Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалая Арла, самае галоўнае, над чым трэба задумацца, гэта тое, што пакаленне пераможцаў і будаўнікоў з гонарам выканала сваю місію і ў кароткія тэрміны аднавіла краіну, у якой мы сёння жывём. «Гэта прычына нам усім задумацца аб нашым пакаленні. Ці ўсё мы робім цяпер кожны на рабоце, у сям’і і на тым месцы, дзе мы знаходзімся, для таго, каб быць дастойнымі таго пакалення? І ці робім усё, што ад нас залежыць, для працвітання нашай краіны?» — рэзюмаваў ён.






