Грамадства

РІКВ: выяўлены выпадкі размяшчэння заданняў ЦТ у інтэрнэце, парушальнікі ўстаноўлены

Фота з архіва 4 чэрвеня, Мінск . Па выніках правядзення першага дня цэнтралізаванага тэсціравання былі ўстаноўлены адзінкавыя выпадкі размяшчэння ў інтэрнэце, тэлеграм-каналах і чатах фатаграфій экзаменацыйных (тэставых) заданняў. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Дзмітрый Міронаў.

«РІКВ сумесна з кампетэнтнымі органамі ўстанавіў асобы ўсіх, хто размясціў гэтыя матэрыялы. Таксама выяўлены арганізатары тэлеграм-каналаў і чатаў, якія ўкідваюць недакладную інфармацыю і адказы ў перыяд правядзення ЦТ», — праінфармаваў Дзмітрый Міронаў.

Кіраўнік РІКВ падкрэсліў, што за выкарыстанне шпаргалак, мабільных тэлефонаў і зварот па дапамогу да трэціх асоб (у тым ліку праз мабільную сувязь) у пунктах правядзення ЦТ, у тым ліку ў санітарных пакоях, прадугледжана выдаленне з экзамену.

«Названыя дзеянні кваліфікуюцца як парушэнне правіл правядзення ЦТ, а гэта цягне за сабой ануляванне рэзультатаў экзамену. Нагадваю, з сабой на ЦТ можна ўзяць толькі дакумент, які засведчвае асобу, пропуск, гелевую або капілярную ручку з чорным стрыжнем, на хімію і фізіку — просты калькулятар. Недапушчальна праносіць у аўдыторыю тэлефоны, любыя гаджэты (смарт-акуляры, смарт-гадзіннікі, разумныя бранзалеты, фотаапараты, дыктафоны, камеры, планшэты, ноўтбукі, электронныя кнігі), канспекты, шпаргалкі, дапаможнікі. Катэгарычна ў час экзамену нельга размаўляць з суседзямі, выходзіць з аўдыторыі без дазволу, мяняцца месцамі і варыянтамі, прадаўжаць работу пасля каманды «час выйшаў», выносіць з аўдыторыі экзаменацыйныя матэрыялы (нават у выглядзе заметак на руках), падрабляць даныя ў бланку адказаў або пісаць у ім нецэнзурныя словы. За парушэнне правіл абітурыента выдаляць з аўдыторыі», — нагадаў Дзмітрый Міронаў.

Апошняе цэнтралізаванае тэсціраванне адбудзецца 5 чэрвеня. Іспыт пачнецца ў 11.00 па ўсёй краіне. «Просім прыбыць у пункты правядзення ЦТ загадзя, не пазней як за 30 мінут да ўстаноўленага часу», — дадаў дырэктар РІКВ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»