У Беларусі штогод аналізуюць патрэбнасці рэгіёнаў у школах — Іванец
Фота з архіва 6 верасня, Мінск . У Беларусі штогод аналізуюць патрэбнасці рэгіёнаў у школах. Аб гэтым расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры тэлеканала АНТ, .
Якасць і даступнасць адукацыі, на якіх рэгулярна акцэнтуе ўвагу кіраўнік дзяржавы, сёння рэалізуецца і ў гарадах, і ў вёсцы. Для больш як 1 млн навучэнцаў — больш за 2,5 тыс. школ у краіне. У гэтым годзе за парту селі 87,5 тыс. першакласнікаў. Адукацыйны працэс забяспечваюць амаль 98 тыс. педагогаў. У сярэднім па краіне на аднаго настаўніка прыпадае 11 вучняў (у сельскіх школах — 6, у гарадскіх — 13).
«Мы кропкава праглядаем лакацыі з інтэнсіўнай жылой забудовай і прымаем рашэнні аб будаўніцтве новых устаноў адукацыі. Да пачатку навучальнага года пабудаваны школы ў аграгарадку Прылукі Мінскага раёна і горадзе-спадарожніку Смалявічы. Да канца гэтага каляндарнага года будзе пабудавана і адкрыта яшчэ адна школа ў Брэсце. — Мы штогод аналізуем патрэбнасці рэгіёнаў», — падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
У эфіры тэлеканала прывялі прыклады як маленькіх, так і вялікіх школ, якія аб’ядноўвае адно: адукацыю кожны вучань атрымлівае на належным узроўні, і дарогу ў вялікі свет ведаў яму адкрываюць прафесійныя педагогі.
На краі Налібоцкай пушчы ў мясцовай сельскай школе сёлета ў першы клас пайшоў усяго адзін вучань — Даня, пятае дзіця ў шматдзетнай сям’і.
Дырэктар Бакштаўскай сярэдняй школы імя М.М.Чэрнік Святлана Чакавая расказала, што ў школе працуе прынцып індывідуальнага навучання. «Мы бачым не проста вучня, а асобу, і дзеці сябе адчуваюць вельмі камфортна. У вялікіх школах фізічна немагчыма зазірнуць кожнаму дзіцяці ў вочы. А ў нас, гледзячы ў вочы, настаўнік можа тлумачыць новы нейкі матэрыял. Ён бачыць адразу ж, разумее дзіця ці не, дзе трэба нешта падказаць, а можа недзе даць параду», — дадала яна.
Дырэктар прызналася, што выпускнікі паступаюць у ВНУ на бюджэт без дадатковай падрыхтоўкі.
Старшакласнікі школы пацвярджаюць: адседзецца на задняй парце ці не падрыхтавацца да ўрока тут не атрымаецца — да дошкі выклікаюць кожны дзень. Затое такі фармат дае глыбокае засваенне прадмета.
Усяго за некалькі дзясяткаў кіламетраў у адной са сталічных школ навучальны год пачаўся для больш як 1600 навучэнцаў. Кіраўніцтва падкрэслівае, што такі аб’ём — аптымальны для развіцця соцыуму.
«Гэта падстава для вялізных, цікавых калектыўных творчых спраў. Гэта вялікае кола стасункаў, здаровая канкурэнцыя і магчымасць асобаснага росту.
Школа павінна быць вялікай, асабліва, калі яна знаходзіцца ў сталіцы», — лічыць дырэктар сярэдняй школы №61 Ірына Цубікава.






