Грамадства

Пагранічнікі гатовы забяспечыць спрошчаны пропуск жыхароў Украіны ў беларускія лясы для збору грыбоў і ягад 

Фота з архіва 25 чэрвеня, Мінск . Па ўказанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапрацоўваюцца механізмы, якія дадуць магчымасць украінскім грамадзянам наведваць прыгранічныя тэрыторыі для збору грыбоў і ягад у раней устаноўленых месцах, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Беларускія пагранічнікі поўнасцю гатовы забяспечыць сезонны спрошчаны пропуск жыхароў украінскага прыгранічча на тэрыторыю рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты» ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.

Украінскія грамадзяне змогуць перасячы граніцу ў трох месцах спрошчанага пропуску: «Мутвіца», «Хінічаў» і «Селішча» на напрамках украінскіх вёсак Драздынь, Бярозавае і Познань Ровенскай вобласці. Адпаведная інфармацыя накіравана ўкраінскаму боку па дыпламатычных каналах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»