Грамадства

У Беларусі ўдасканаляць антыкарупцыйнае заканадаўства 

Дзмітрый Гара 7 кастрычніка, Мінск . Што можа змяніцца ў антыкарупцыйным заканадаўстве, расказаў генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі,

«Асноўныя намаганні накіраваны на забеспячэнне дзейснага кантролю за маёмасным становішчам службовых асоб і барацьбу з іх незаконным абагачэннем. Цяпер па ініцыятыве Палаты прадстаўнікоў ідзе работа над змяненнямі правіл дэкларавання даходаў і маёмасці. Прапрацоўваецца пытанне адмены штогадовага прадстаўлення дэкларацый. Замест гэтага ўпаўнаважаны дзяржаўны орган павінен будзе ажыццяўляць маніторынг фінансавага становішча дзяржаўных службовых асоб. Аптымізавана і забарона для дзяржаўных служачых і службовых асоб дзяржарганізацый на адкрыццё рахункаў у замежных банках. Цяпер гэтыя асобы могуць атрымліваць за мяжой грашовыя сродкі па выканаўчых дакументах, сацыяльныя або страхавыя выплаты, а таксама прымаць спадчыну», — сказаў Дзмітрый Гара.
На Генеральную пракуратуру заканадаўствам ускладзена задача арганізацыі барацьбы з карупцыяй. За паўтара года ўлічана амаль 1,5 тыс. карупцыйных злачынстваў. Найбольшую долю склалі крадзяжы і хабарніцтва. Прыцягнута да адказнасці больш як 1,2 тыс. асоб, з іх дзесяць займалі адказнае становішча.

Асноўная ўвага пракурораў сканцэнтравана на выяўленні карупцыі ў стратэгічных галінах эканомікі: прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Па выніках праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ўзбуджана 236 крымінальных спраў.
«У выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы асаблівая ўвага ўдзелена барацьбе з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам, у першую чаргу — пры правядзенні закупак. Так, выяўлена маштабная схема подкупу службовых асоб арганізацый прамысловасці, сельскай, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і дарожнага будаўніцтва пры пастаўках электраабсталявання. Памер хабару складаў да 10% кошту закупляемага абсталявання і дасягаў 190 тыс. рублёў. Агульная сума выяўленых хабараў — больш за 750 тыс. рублёў. Па прадпісаннях пракурораў у сувязі з парушэннем заканадаўства аб закупках адменены больш за 1,3 тыс. працэдур на агульную суму звыш 330 млн рублёў», — адзначыў генеральны пракурор.

Важным элементам у сферы прафілактыкі карупцыі з’яўляецца прыцягненне юрыдычных асоб да адміністрацыйнай адказнасці за подкуп службовых асоб. У 2025-м і бягучым гадах па ініцыятыве пракурораў прыцягнута 210 юрыдычных асоб, у тым ліку замежных, да адміністрацыйнай адказнасці. Агульная сума накладзеных штрафаў склала 2 млн рублёў. У мэтах абмежавання іх удзелу ў дзяржаўных і іншых закупках вядзецца работа па стварэнні адпаведнага рэестра.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»