Грамадства

Да 39 градусаў гарачыні. На бліжэйшыя два дні ў Беларусі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі

27 чэрвеня, Мінск . На бліжэйшыя два дні ў Беларусі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

28 чэрвеня ў Беларусі будзе малавоблачна, пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-заходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, днём — ад 28 па паўночным усходзе да плюс 38 па захадзе.

У дзённы час 29 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра складзе 35-39 градусаў, месцамі плюс 30-34.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»