Па мордзе надавалі — спыніцеся. Лукашэнка аб славянскім падыходзе да завяршэння канфлікту ва Украіне
Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб магчымасцях вырашэння канфлікту Расіі і Украіны, згадаў аб славянскіх традыцыях. Адпаведныя заявы прагучалі ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point,
«Груба кажучы, па мордзе надавалі адзін аднаму. Нехта дапусціў памылку. Хапала памылак з аднаго і з другога боку. Я не буду вам аналізаваць гэта. Прыйдзе час прааналізаваць. Ну спыніцеся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«У нас жа заўсёды так было: па мордзе надавалі — спыніліся. Працверазелі, зразумелі, куды далей і як рухацца. І будзем рухацца. Занадта спрошчана, але гэта адпавядае нашаму ўкраінска-беларуска-рускаму характару», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. 






