Пайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт Аляксандр Казека
Аляксандр Казека. Фота прадастаўлена Саюзам пісьменнікаў Беларусі 28 чэрвеня, Мінск . Пайшоў з жыцця старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядомы беларускі паэт Аляксандр Казека, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
«27 чэрвеня 2026 года пайшоў з жыцця паэт, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека. Мы ведалі Аляксея Міхайлавіча як натхнёнага паэта, чулага і адказнага кіраўніка, добрага і шчырага чалавека. Беларуская паэзія, пісьменнікі Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі панеслі цяжкую страту», — падкрэслілі ў абласным аддзяленні.
У аддзяленні выказалі шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Аляксандра Казекі.
Таксама паведамляецца, што развітанне пройдзе 29 чэрвеня ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы (вул.Габроўская, 35). Пачатак грамадзянскай паніхіды ў 11.30.




