Лукашэнка аб стане спраў на фронце: Расія перамагае ваенным шляхам
24 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point 17 лістапада ацаніў з ваеннага пункту гледжання стан спраў у процістаянні Расіі і Украіны,
«Прэзідэнт Пуцін, ён усё ж такі перамагае на фронце. Як бы там ні было — ён», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
На ўдакладняючае пытанне інтэрв’юера, ці маецца на ўвазе перамога ваенным шляхам, Аляксандр Лукашэнка адказаў сцвярджальна: «Ваенным. Ён перамагае».
** Поўная версія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі французскаму часопісу Le Point будзе апублікавана 25 лістапада.






