Мурал у гонар Героя Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава адкрылі ў Брэсце
3 ліпеня, Брэст . У Брэсце 3 ліпеня ўрачыста адкрылі мурал, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Андрэю Кіжаватаву,
Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама сумесна з Міністэрствам культуры Пензенскай вобласці Расіі выпрацавалі прапанову па стварэнні тэматычных муралаў у Брэсце і Пензе. Ініцыятыва накіравана на развіццё пабрацімскіх адносін паміж абласцямі. Мурал у Брэсце можна ўбачыць на вул.Герояў абароны Брэсцкай крэпасці,76.
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі падкрэсліў, што адкрыццё мурала ў Дзень Незалежнасці мае асаблівы сімвалізм. «Для Брэста захаванне памяці заўсёды было адной з галоўных задач. Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў — прыклад чалавека, які цаной свайго жыцця даказаў, што лепш за мір можа быць толькі мір. Нашы сябры з Пензенскай вобласці зрабілі гораду значны падарунак, і аналагічны падарунак ад нас з’явіцца ў Пензе», — сказаў ён.
Генеральны консул Расіі ў Брэсце Алег Мурашаў адзначыў міжнароднае значэнне праекта. «Адкрыццё мурала — гэта не проста культурная ініцыятыва. Гэта спосаб захавання памяці аб людзях розных нацыянальнасцей, якія першымі прынялі страшны ўдар нямецка-фашысцкіх войскаў. Мы беражліва захоўваем памяць аб героях, таму што яны — эталон мужнасці, справядлівасці і патрыятызму», — заявіў Алег Мурашаў.
На адкрыцці прысутнічала новае пакаленне абаронцаў рубяжоў. «Сёння мы сабраліся каля сцен, на якіх ажывае гісторыя — гісторыя мужнасці, вернасці прысязе і любові да Радзімы. Андрэй Кіжаватаў даказаў, што савецкі пагранічнік — чалавек слова і абавязку. І сёння мы, наследнікі Вялікай Перамогі, ганарымся тым, што прадаўжаем гэту справу. Гэта справа абароны роднай зямлі, справа гонару і годнасці. Мурал — гэта сімвал таго, што памяць аб героях жыве ў нашых сэрцах», — расказаў начальнік пагранічнай заставы «Брэст» імя Героя Савецкага Саюза А.М. Кіжаватава Уладзіслаў Казлоўскі.
Фота Віялеты Южаковай






