Грамадства

У якім горадзе пабіты абсалютны тэмпературны рэкорд Беларусі, расказалі сіноптыкі

Фота з архіва 29 чэрвеня, Мінск . У якім горадзе пабіты абсалютны рэкорд па тэмпературы, расказалі ў Республіканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Пінску пабіты абсалютны рэкорд Беларусі — плюс 39,6 градуса. Даныя зафіксаваны Белгідраметам па стане на 14.20.

Абсалютны максімум тэмпературы паветра ў Беларусі за ўвесь перыяд назіранняў быў зафіксаваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі — плюс 38,9 градуса. Да гэтага максімум быў зарэгістраваны на станцыі Васілевічы 20 жніўня 1946 года — плюс 38 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»