Адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі ў Дзень народнага адзінства
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . Акцыю па бясплатным кансультаванні правядуць адвакаты Беларусі 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных грамадзян. Акцыя пройдзе ў першай палавіне дня ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў у форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі. Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.
Акрамя таго, асабісты прыём грамадзян, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, правядзе ў гэты дзень старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віталь Дземідовіч.
У гэтым годзе адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян таксама 1 кастрычніка з нагоды Дня пажылых людзей, 14 кастрычніка — Дня маці, 21 кастрычніка — Дня бацькі, 4 снежня — Дня юрыста.






