Брастаўчане перамаглі мінчан у дынамаўскім дэрбі чэмпіянату Беларусі
13 верасня, Мінск . Футбалісты брэсцкага «Дынама» атрымалі перамогу над сталічнымі дынамаўцамі ў апошнім матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі,
Дынамаўскае дэрбі на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна прайшло ў роўнай напружанай барацьбе, але ў самым канцы поспех быў на баку гасцей: на 90-й мінуце гульні Дзяніс Кавалевіч забіў пераможны мяч — 1:0 на карысць брастаўчан.
Лідары першынства футбалісты «Іслачы» выйгралі ў «Гомеля» з лікам 2:1. У пераможцаў двойчы вызначыўся Уладзімір Хвашчынскі, госці адказалі голам Максіма Мардаса. Дзеючы чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» трэці матч запар завяршыў унічыю, не змог адолець на выездзе магілёўскі «Днепр» — 1:1. Абодва мячы ў гэтай сустрэчы былі забіты на працягу сямі стартавых мінут: спачатку Кірыл Забелін вывеў гаспадароў наперад, а потым Арцём Канцавой устанавіў канчатковы вынік. Барысаўскі БАТЭ на сваёй арэне не ўтрымаў перавагу ў два мячы і згуляў унічыю з наваполацкім «Нафтанам» — 2:2. У першым тайме Мікіта Нескаромны і Эрык Пуэрта двойчы паразілі вароты гасцей, а пасля перапынку Марлен Айманаў з пенальці скараціў адставанне, а потым Андрэй Сцефанішын аднавіў раўнавагу ў ліку.
Вынікі астатніх сустрэч 22-га тура: «Нёман» (Гродна) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 1:0, «Арсенал» (Дзяржынск) — «Баранавічы» — 0:0, «Мінск» — «Славія» (Мазыр) — 1:0, «Віцебск» — «Белшына» (Бабруйск) — 1:1.
Становішча ў лідзіруючай групе: «Іслач» — 45 ачкоў (21 матч), «МЛ Віцебск» — 41 (20), «Дынама» (Мінск) — 40 (20), «Дынама» (Брэст) — 37 (22), «Гомель» — 36 (22). Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», які набраў 11 ачкоў, у «Дняпра» 16 заліковых балаў, у БАТЭ і «Белшыны» па 18 ачкоў. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Цімафей Сіманенка («Гомель»), які забіў 10 мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
18 верасня «МЛ Віцебск» — «Арсенал», «Белшына» — «Мінск»;
19 верасня «Іслач» — «Нёман», «Дынама» (Мінск) — БАТЭ, «Славія» — «Нафтан»;
20 верасня «Баранавічы» — «Гомель», «Дынама» (Брэст) — «Днепр», «Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ».
Фота Сяргея Шэлега






