Беларусы ўзялі чатыры медалі ў лыжным спрынце на зімовых гульнях паралімпійцаў у Югры
Фота з архіва 16 лістапада, Мінск . Чацвёра беларускіх лыжнікаў сталі прызёрамі гонак панядзелка на зімовых гульнях паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» у Ханты-Мансійску,
Сярод спартсменак з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату, якія выступаюць седзячы (класы LW10 — LW12), перамогу атрымала наша Валянціна Бірыла. Бліжэйшую з праследавацельніц на фінішы беларуска апярэдзіла больш як на пяць секунд. Раней у Югры Бірыла выйграла індывідуальную гонку на 10 км. У гэтым жа заліку ў мужчын другім у спрынце стаў наш Уладзіслаў Кандратаў.
Чэмпіён зімовых Паралімпійскіх гульняў 2026 года Раман Свірыдзенка замкнуў тройку прызёраў у класах LW2 — LW9 (стоячы). У дзяўчат серабро заваявала Дар’я Фядзьковіч, для якой гэты медаль стаў ужо трэцім у Ханты-Мансійску.
На мінулым тыдні Дар’я двойчы брала бронзу на біятлоннай трасе (у спрынце і індывідуальнай гонцы).
17 лістапада на зімовых гульнях паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» адбудуцца лыжныя эстафеты, у сераду пройдуць пасьюты ў біятланістаў, на 19 лістапада запланаваны лыжныя гонкі на 20 км. Усяго форум сабраў каля 250 спартсменаў з дзевяці краін. Таксама Югра прымае турнір па следж-хакеі. Спаборніцтвы па гарналыжным спорце, снаўборд-кросе і кёрлінгу на калясках пройдуць у іншых рэгіёнах Расіі ў сярэдзіне снежня.





