Спорт

Беларуска Іванова перамагла на маладзёжным чэмпіянаце свету ў стральбе з пісталета

Фота НАК 21 чэрвеня, Мінск . Беларуска Кацярына Іванова стала пераможцай у стральбе з малакалібернага пісталета на 25 метраў на маладзёжным чэмпіянаце свету ў Германіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У фінале Іванова набрала 31 ачко, на два балы апярэдзіўшы нарвежку Ані Торгерсен. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Пятрова заняла чацвёртае месца, у барацьбе за бронзу наша спартсменка ўступіла расіянцы Валерыі Ганаковай.

Раней Іванова і Пятрова разам з Алінай Несцяровіч заваявалі золата ў каманднай стральбе з пісталета на 25 м, а таксама ўзялі серабро ў заліку троек на дыстанцыі 10 м. Маладзёжны чэмпіянат свету па кулявой стральбе завершыцца 25 чэрвеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»