Інфаграфіка

Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці зуброў

У свеце налічваецца больш за 12,2 тыс. зуброў, з іх жывуць на волі — 80 працэнтаў.

Топ-7 краін па колькасці зуброў (паводле даных радаслоўнай кнігі зуброў*):

Расія — 3073 асобіны (25,2% ад сусветнага пагалоўя),
Польшча — 3060 (25,1%),
Беларусь — 2927 (24%),
Германія — 643 (5,3%),
Украіна — 480 (3,9%),
Румынія — 451 (3,7%),
Літва — 339 (2,8%).

У гэтых сямі краінах улічана 90% ад усяго сусветнага пагалоўя.

Адзначаецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці вольнажывучых зуброў.

Буйнейшыя папуляцыі зуброў** у Беларусі сканцэнтраваны на тэрыторыях:

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» — 784 асобіны*** (тэрыторыя з найбольшай колькасцю зуброў),
Асіповіцкі доследны лясгас,
СВК «Азёры Гродзенскага раёна»,
ТК «Чырвоны Бор» у Верхнядзвінскім раёне,
Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік,
заказнік «Налібоцкі»,
Нацыянальны парк «Прыпяцкі».

Зубр — адзін з сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Дзясяткі гадоў вядзецца актыўная работа па захаванні і аднаўленні папуляцыі гэтай жывёлы.

* Даныя на 31.12.2024 года.
** Колькасць больш за 100 асобін.
*** Работы па ўліку зуброў праводзіліся супрацоўнікамі навуковага аддзела — тэрыёлагамі, а таксама егерскай службай. Абагульненыя даныя ўліку прадстаўлены па стане на 01.01.2026 года.

Крыніца: Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»