Аб’яўлены конкурс на саісканне прэміі СНД 2027 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг
Фота арганізатараў 17 ліпеня, Мінск . Аб’яўлены конкурс на саісканне прэміі СНД 2027 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання экспарту прадукцыі і паслуг высокай якасці, укаранення інавацыйных тэхналогій і метадаў эфектыўнага менеджменту ў арганізацыях дзяржаў Садружнасці. Ён арганізуецца адзін раз у два гады ў адпаведнасці з палажэннем, зацверджаным рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 29 мая 2020 года.
Прэтэндэнтамі на саісканне прэміі могуць быць арганізацыі, якія вырабляюць прадукцыю і (або) аказваюць паслугі пры ўмове выхаду ў фінал на першым (нацыянальным) этапе конкурсу; пацвярджэнне належнай якасці прадукцыі і (або) паслуг на працягу не менш як двух гадоў, якія папярэднічалі правядзенню конкурсу; ажыццяўлення экспарту прадукцыі і (або) паслуг як мінімум у адну дзяржаву СНД.
Прэмія прысуджаецца арганізацыям з колькасцю працуючых да 250 чалавек, ад 250 да 1500 чалавек, ад 1500 чалавек і больш па чатырох напрамках дзейнасці. Сярод іх выпуск прадукцыі вытворчага прызначэння, вытворчасць тавараў народнага спажывання, вытворчасць харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі, паслугі. Пераможцаў будуць выбіраць у два этапы.
Узнагароджванне лаўрэатаў, дыпламантаў, а таксама арганізацый, удастоеных спецыяльнага прыза, праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам прадстаўнікоў Выканаўчага камітэта СНД.
Лаўрэатам і дыпламантам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прызы, а таксама даецца права выкарыстання на працягу трох гадоў выявы эмблемы прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у рэкламных мэтах і дакументацыі.
Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэміі прадстаўляюцца арганізатарам да 20 кастрычніка па адрасе: г. Мінск, вул. Наватарская, 2а. Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у БелДІСС.





