Беларусь і Казахстан працуюць над новымі праектамі ў сферы стварэння зборачных вытворчасцей тэхнікі
Фота з архіва 3 чэрвеня, Мінск . Беларусь і Казахстан працуюць над новымі праектамі ў сферы стварэння зборачных вытворчасцей тэхнікі. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Казахстане Аляксей Багданаў на другім Беларуска-казахстанскім аграрным форуме, які праходзіць на пляцоўцы выстаўкі «Белагра-2026»,
Аляксей Багданаў адзначыў, што аграпрамысловы рынак вельмі канкурэнтны і складаны. На «Белагра» эксперты абмяркоўваюць, як лепш развіваць малочную, мясную жывёлагадоўлю, вытворчасць збожжа, якая тэхніка больш эфектыўна ў апрацоўцы зямель.
«Радасна, што шукаем шляхі ўзаемадзеяння з казахстанскім бізнесам, партнёрамі. У Казахстане працуюць дзве зборачныя вытворчасці трактароў. Збіраюцца камбайны «Гомсельмаш» і рэалізуюцца пад брэндам «Ясіль», прычапная тэхніка «Бабруйскаграмаш». Працуем над новымі праектамі, якія таксама будуць рэалізаваны для зборкі ў Казахстане», — расказаў Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, неабходна выбудоўваць меры падтрымкі такіх вытворчасцей.
На сустрэчы беларускія прадпрыемствы прапанавалі свае напрацоўкі ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве, тэхнічным суправаджэнні вялікага шлейфа машын для работы ў полі, на ферме, у галіне забеспячэння ветэрынарнага дабрабыту.
«Першы Беларуска-казахстанскі аграрны форум прынёс вынік. Рост узаемнага тавараабароту ў аграрнай сферы певысіў 30 працэнтаў. Мы здольны нарошчваць узаемную прысутнасць», — рэзюмаваў Аляксей Багданаў.
Фота Андрэя Сіняўскага





