Эканоміка

Гомельская і Бранская вобласці прадаўжаюць павялічваць тавараабарот

Фота з архіва 19 кастрычніка, Гомель . Тэмп росту тавараабароту Гомельскай і Бранскай абласцей за шэсць месяцаў бягучага года склаў 135,2% у адносінах да такога ж мінулагодняга перыяду, аднак бакам ёсць над чым працаваць і куды расці. Гэта падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на перагаворах з губернатарам Бранскай вобласці Ягорам Канавальчуком, які прыехаў у Беларусь з рабочым візітам, паведамілі ў аблвыканкаме.

Ключавымі тэмамі сустрэчы сталі сумесныя праекты двух рэгіёнаў у галіне прамысловасці, будаўніцтва, патрыятычнага выхавання моладзі. «Гатовы паглыбляць кааперацыю ў сельскагаспадарчай і хімічнай галінах, машынабудаванні. Бачым кропкі росту і ў будаўніцтве, пастаўцы прадуктаў харчавання», — зрабіў акцэнт Іван Крупко.

У сваю чаргу Ягор Кавальчук падкрэсліў, што Бранская вобласць гатова да ўмацавання гандлёва-эканамічнага, кааперацыйнага і сацыяльна-гуманітарнага ўзаемадзеяння, а таксама да развіцця супрацоўніцтва малога і сярэдняга бізнесу.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»