Ападкі і парывісты вецер чакаюцца сёння ў Беларусі
Фота з архіва 21 лістапада, Мінск . У Беларусі на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўдзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY






