Эканоміка

Банкаўскі сектар Беларусі працуе надзейна і эфектыўна — Нацбанк

Фота з архіва 20 жніўня, Мінск . Паказчыкі дзейнасці банкаў сведчаць аб надзейным, устойлівым і эфектыўным функцыянаванні банкаўскага сектара Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў аглядзе дзейнасці і характарыстыцы ўстойлівасці функцыянавання банкаў Беларусі на 1 ліпеня 2026 года, апублікаваным на сайце Нацыянальнага банка, .

Дастатковасць нарматыўнага капіталу банкаў склала 18,8% пры ўстаноўленым мінімальным значэнні для асобнага банка на ўзроўні 10% (з улікам кансервацыйнага буфера 12,5%). Велічыня пакрыцця ліквіднасці ў цэлым па банках дасягнула 179,4% пры нарматыве не меншым за 100%. Доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, што падпадаюць пад крэдытную рызыку, склала 2,2%, не перасягнуўшы парогавага значэння ў памеры 10%.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»