АДКБ і СНД адпрацавалі ўзаемадзеянне ў выпадку крызісу на знешніх граніцах
Фота з архіва 20 жніўня, Масква /Эдуард Півавар . АДКБ і СНД адпрацавалі ўзаемадзеянне ў выпадку ўзнікнення крызіснай сітуацыі на знешніх граніцах. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Аб’яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.
«17-19 жніўня па запрашэнні старшыні Каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранічнымі войскамі СНД генерал-палкоўніка Аляксандра Манілава дэлегацыя Аб’яднанага штаба АДКБ, якую ўзначальвае генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, прыняла ўдзел у міжнародных мерапрыемствах, праведзеных на пляцоўцы Пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па горадзе Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці. Абмеркаваны вопыт арганізацыі і асаблівасці аховы знешніх граніц дзяржаў — удзельніц СНД, а таксама прыярытэты і перспектывы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва», — расказаў прэс-сакратар.
Галоўнай мэтай сумеснай камандна-штабной трэніроўкі, другі этап якой суправаджаўся розыгрышам тактычных эпізодаў, было ўдасканаленне ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі і іншымі ведамствамі дзяржаў — удзельніц СНД пры падрыхтоўцы і ў ходзе ўрэгулявання (ліквідацыі) крызіснай сітуацыі на знешніх граніцах садружнасці», — праінфармаваў Уладзіслаў Шчагрыковіч.
Па выніках мерапрыемстваў начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў адзначыў, што актуальнасць забеспячэння калектыўнай бяспекі ўзрастае і гэта патрабуе цеснага ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі міжнароднымі арганізацыямі. Ён падкрэсліў, што многія практычныя пытанні паспяхова адпрацоўваюцца ў ходзе сумесных трэніровак і вучэнняў.
Акрамя таго, у Санкт-Пецярбургу абмеркаваны напрамкі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Аб’яднаным штабам АДКБ і Саветам камандуючых пагранічнымі войскамі СНД.



