Мінкультуры падвяло вынікі ўступнай кампаніі ва ўстановы адукацыі сферы культуры
Фота з архіва 29 жніўня, Мінск . Вынікі ўступнай кампаніі ва ўстановы адукацыі сферы культуры падвялі ў Міністэрстве культуры. Аб гэтым са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Сёлета ва ўстановы вышэйшай адукацыі, падпарадкаваныя Міністэрству культуры, на бюджэтную форму навучання залічана 852 абітурыенты, яшчэ 115 будуць вучыцца на платнай аснове. У творчыя каледжы краіны залічана 1,4 тыс. бюджэтнікаў.
У міністэрстве адзначылі, што ва ўстановах адукацыі сферы культуры знайшоў водгук заклік Прэзідэнта падтрымліваць моладзь праз сістэму заахвочвання таленавітых юнакоў і дзяўчат. Так, у творчыя ВНУ краіны без уступных іспытаў залічаны шэраг абітурыентаў — пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — згодна з зацверджаным пералікам. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў такіх абітурыентаў сямёра: трое будуць вучыцца на дзённай форме, яшчэ чацвёра — на завочнай. У Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі без экзаменаў залічаны 30 абітурыентаў з ліку пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў.
Апошні час адукацыя ў сферы культуры становіцца ўсё больш папулярнай сярод моладзі. Разам з павелічэннем кантрольных лічбаў прыёму растуць конкурсы і, як вынік, прахадныя балы. Напрыклад, 392 з 400 магчымых — такі прахадны бал зафіксаваны па спецыяльнасці «Кінатэлеаператарства» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. А 29,2 — максімальны прахадны бал па спецыяльнасці «Дызайн» у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.





