Грамадства

Пярцоў на сустрэчы з кіраўнікамі Віцебскай вобласці: мы павінны захаваць экалогію для будучых пакаленняў

20 жніўня, Віцебск . Пашырэнне экалагічнай культуры ў медыйнай прасторы, знаёмства насельніцтва з прыроднымі багаццямі і спосабамі захавання экабагаццяў — такія тэмы абмяркоўваюць кіраўнікі СМІ Віцебскай вобласці і прадстаўнікі ідэалагічнага блока на сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімірам Пярцовым, якая праходзіць у Віцебску,

Сустрэча праходзіць у час адзінага дня інфармавання, прысвечанага экалагічнай культуры. «Мы сабраліся з кіраўнікамі СМІ, прадстаўнікамі ідэалагічнай вертыкалі вобласці пагаварыць аб тым, як пашыраць экалагічную культуру, як ганарыцца тым, што ў нас ёсць у плане экалогіі, як захаваць тое, што ў нас ёсць, што мы лічым натуральнымі матэрыямі, да чаго мы прывыклі, але для жыхароў іншых краін гэта ўжо каштоўнасці, якія страчаны. Нашы лясы, чыстае паветра, дастаковая колькасць пітной вады, перавод эканомікі, народнай гаспадаркі, побыту на электрычнасць — гэта таксама важны складнік экакультуры, тое, што дае магчымасць нам адысці ад паліўных рэсурсаў», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.
Ён дадаў, што, выкарыстоўваючы электратранспарт, а таксама электраэнергію для ацяплення жылля, мы значна зніжаем шкодныя выкіды ў атмасферу, робім навакольнае асяроддзе больш чыстым. «Гэта частка канцэпцыі і стратэгіі нашай дзяржавы. На жаль, мы часам тое, што маем, не цэнім, ставімся да прыроды, таго, што нас акружае, са спажывецкіх пазіцый, не разумеючы, што гэта каштоўнасць, якую мы павінны захаваць для будучых пакаленняў. І СМІ павінны гэты наратыў праз публікацыі даносіць да нашых людзей, каб у кожнага чалавека сфарміравалася разуменне, што гэта каштоўнасць, якая многімі страчана, у нас ёсць, і мы павінны яе ахоўваць, прымнажаць і перадаваць нашым нашчадкам», — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Для асобных раёнаў і гарадоў тэма экалогіі асабліва актуальна. Кіраўнік наваполацкай рэдакцыі тэлепраграмы «Вектар ТБ» Лізавета Борбат расказала журналістам перад сустрэчай, што на тэлеканале гэтаму пытанню ўдзяляецца пільная ўвага. «Тэма экалогіі для нас, навапалачан, актуальная. Мы павінны разумець, як падыходзіць да асвятлення гэтай тэматыкі, таму што ў людзей ёсць пэўны запыт. Апошнім часам мы робім акцэнт на выкарыстанні электратранспарту. У Наваполацку пашыраецца сетка зарадных станцый для электрамабіляў, жыхары горада пераходзяць на электрасамакаты, веласіпеды, што карысна і для здароўя, і для экалогіі. Актыўна мы асвятляем дзейнасць нашага «Біямехзавода бытавых другасных рэсурсаў». Гэта таксама ўклад у экалогію. Гаворым гледачам, як правільна сартаваць смецце, чаму гэта важна», — падзялілася галоўны рэдактар.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ расставіў акцэнты — абазначыць праблемныя тэмы, знайсці кропкі росту ў медыяпрасторы рэгіёна па экатэматыцы, а таксама заклікаў усіх актыўна задаваць пытанні і весці адкрыты і шчыры дыялог.
Фота Аляксандра Хітрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»