Грамадства

У Беларусі ў студзені-верасні пабудавалі 27,9 тыс. новых кватэр 

Фота з архіва 19 кастрычніка, Мінск . У Беларусі арганізацыі ўсіх форм уласнасці за 9 месяцаў пабудавалі 27,9 тыс. новых кватэр. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Уведзена ў эксплуатацыю звыш 2,7 млн кв.м агульнай плошчы жылля, у тым ліку для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — 816,5 тыс. кв.м агульнай плошчы (30,2% ад агульнага аб’ёму).

З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 335,1 тыс. кв.м, для шматдзетных сем’яў — 226,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, у сельскіх населеных пунктах — больш як 1 млн кв.м (38,5% ад агульнага ўводу па рэспубліцы).

Каля 52,6% ад агульнага ўводу — індывідуальныя жылыя дамы (больш за 1,4 млн кв.м).

Больш за ўсё жылля пабудавана ў Мінскай вобласці — 795,2 тыс. кв.м. У Брэсцкай вобласці ўведзена 406,7 тыс. кв.м, Гомельскай — 317,6 тыс. кв.м, Магілёўскай — 300,9 тыс. кв.м, Мінску — 327,6 тыс. кв.м, Гродзенскай вобласці — 298,9 тыс. кв.м, Віцебскай — 254 тыс. кв.м.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»