МУС узмоцніць ахову грамадскага парадку ў школах 1 верасня
Фота з архіва 30 жніўня, Мінск . У сувязі з правядзеннем 1 верасня ў школах урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку навучальнага года, арганізавана ахова грамадскага парадку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС.
Для ажыццяўлення бяспекі і папярэджання правапарушэнняў у кожнай школе запланавана дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі. Прадугледжана ўзмацненне прапускнога рэжыму. Пад асаблівы кантроль будзе ўзята прылеглая тэрыторыя з задзейнічаннем патрульных нарадаў і экіпажаў ДАІ.
Для аператыўнага спынення проціпраўных дзеянняў прыцягваюцца групы хуткага рэагавання.
У МУС нагадалі, што ў выпадку выяўлення безгаспадарных рэчаў, падазроных грамадзян або прадметаў, а таксама стаўшы відавочцам учынення проціпраўных дзеянняў трэба неадкладна паведаміць аб гэтым бліжэйшаму нараду міліцыі, па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС «Мы заўсёды побач!».






