Грамадства

Праваслаўныя і католікі святкуюць Дзень Святой Троіцы

Фота з архіва 31 мая, Мінск . Праваслаўныя і католікі сёння святкуюць Дзень Святой Троіцы.

Свята прысвечана праслаўленню Бога Айца, Сына і Святога Духа, літургічныя чытанні і пропаведзі гэтага дня раскрываюць хрысціянскае вучэнне аб трох іпастасях Бога.

Паводле Евангелля, на пяцідзясяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Божай Маці і іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Іерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з’явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны пачалі разумець мовы ўсіх народаў і размаўляць на розных мовах. Таму слова Хрыста — Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумела ўсім людзям.

Праваслаўная царква святкуе Дзень Святой Троіцы ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня, таму гэты дзень яшчэ называюць Пяцідзясятніцай. У праваслаўі Троіца — адно з найвялікшых дванадзясятых пераходных свят.

У Каталіцкай царкве Дзень Святой Троіцы адзначаецца ў наступную нядзелю за Пяцідзясятніцай (у 57-ы дзень пасля Вялікадня). У рымскім літургічным календары святы сашэсця Святога Духа і Дзень Святой Троіцы маюць статус «урачыстасці». Традыцыйныя колеры адзення свяшчэннікаў на Троіцу, як і ў іншыя вялікія святы, белыя.

З даўніх часоў у Дзень Святой Троіцы прынята ўпрыгожваць храмы і дамы свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у храм на асвячэнне букеты з траў і кветак.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»