У Беларусі знізілі гранічныя рознічныя цэны на яблыкі са стабфондаў
Фота з архіва 13 лістапада, Мінск . Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на міжсезонны перыяд зніжаны гранічныя рознічныя цэны на свежыя яблыкі — яны не могуць перавышаць 3,71 рубля за 1 кг (раней гранічная рознічная цана складала 4,8 рубля за 1 кг). Гэта датычыцца яблыкаў, якія будуць паступаць у гандаль са стабілізацыйных фондаў у рамках дзяржзаказу, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.
У МАРГ нагадалі, што міжсезонны перыяд у адносінах да яблыкаў доўжыцца з 15 лістапада 2026-га па 30 красавіка 2027-га.
На 13 лістапада 2026 года закладзена 99,9% баршчовага набору і яблыкаў у стабілізацыйныя фонды. Тэрмін закладкі ўстаноўлены да 15 лістапада 2026 года.






